Музей “Успамін” сярэдняй школы №109 Заводскага раёна г. Мiнска працуе пад дэвізам “Знайсці, зберагчы, перадаць” i налічвае болей 250 экспанатаў асноўнага фонду. А пачыналася гiсторыя музея ў 1991г. Настаўніца пачатковых класаў Шайкова Ларыса Максімаўна рыхтавала адкрыты ўрок па тэме “Культура Беларусі”. Прапанавала вучням прынесці прадметы дамашняга ўжытку. Вучні прынеслі рушнікі, вышыўку, гліняны посуд і іншыя прадметы даўніны. Урок спадабаўся дзецям і гасцям. Шкада было разлучацца з дзіўнымі экспанатамі. Вырашылі зрабіць выставу і паказаць усім у школе. Звярнуліся з прапановай к вучням, бацькам і настаўнікам прыносіць рэчы для музея. Вось так і з’явіўся ў нашай школе музей “Успамін”. Да 2020 года кіраўнiком музея працавала Шэхаўцава Лілія Францаўна.
На сённяшні дзень кіраўніком музея працуе Жаўток Людміла Савельеўна.
На базе музея праходзяць урокі беларускай мовы і латаратуры, гісторыі, працоўнага навучання. Цікавыя ўрокі для вучняў пачатковай школы: “Што можна зрабіць з дрэва і гліны”, “Што рабілі рукі бабулі”.
Савет музея арганізоўвае і праводзіць святы: “Гуканне вясны”, “Каляды”, “Масленіца”, “Вялікдзень”.
Сістэматычна праходзяць аглядавыя і тэматычныя экскурсіі, конкурсы малюнкаў для пачатковай школы. Кожны год запрашаем у музей ветэранаў працы.
Асноўнымі сродкамі камплектавання музея сёння з’яўляюцца экспедыцыі па Смалявіцкаму раёну, вёсках В.Сціклева і В.Трасцянец, а таксама пошуковая праца.
Запрашаем у наш музей, рады бачыць мы гасцей!
Адрас: г. Мiнск, вул.Ангарская, 24 220102
тэл. 317-23-27
sch109@minsk.edu.by